"Тэхналогіі паспяховай кар’еры"

"Тэхналогіі паспяховай кар’еры"

У лістападзе 2015 года УА МДПУ імя І.П. Шамякіна наведаў вядучы спецыяліст Цэнтра міжнароднай адукацыі і кар’еры (г. Вільнюс, Літва), член Асацыяцыі супрацоўнікаў міжнароднай адукацыі і кар’еры (NAFSA) В.Я. Хоцім, які прачытаў лекцыю “Тэхналогіі паспяховай кар’еры” (“Сакрэты паспяховага субяседавання”, “Як падрыхтаваць моцную рэкамендацыю”).

На сустрэчы прысутнічалі студэнты старэйшых курсаў, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і прадстаўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта. Адкрыў мерапрыемства прарэктар па вучэбнай рабоце М.А. Лебедзеў, які адзначыў, што адукацыя з’яўляецца сёння адным з нацыянальных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, і каб быць паспяховым у сучасным жыцці, неабходна стаць незаменным, высокапрафесійным спецыялістам, а таксама годна прайсці субяседаванне з адміністрацыяй.

 

“Якасць выпускнікоў, хуткасць іх працаўладкавання і наступныя дасягненні ў іх кар’еры з’яўляюцца важнай неад’емнай часткай рэйтынгу любога ўніверсітэта. У гэтай сувязі, апрача прыватна акадэмічнай падрыхтоўкі, вялікую ролю ў “паспяховасці” выпускнікоў будуць выконваць дадатковыя веды, звязаныя з тэхналогіямі ўдзелу ў адукацыйных праектах і праграмах, а таксама працаўладкаванні.

 

Асаблівую актуальнасць такая лекцыя набывае ва ўмовах, калі Беларусь прынялі ў Балонскі працэс, што паўплывае на рост мабільнасці студэнтаў, а значыць і попыт на падобнага роду інфармацыю”, – аргументаваў Віктар Яўгеньевіч.

 

Падчас мерапрыемства былі закрануты такія тэмы, як “Эфектыўнае рэзюмэ: правілы складання і сакрэты поспеху”, “Пішам матывацыйны ліст”, “Сакрэты паспяховага субяседавання”, “Як падрыхтаваць моцную рэкамендацыю”. Удзельнікі семінара праявілі актыўнасць, задавалі лектару пытанні і атрымлівалі адказы.

 

Дадатковая інфармацыя