Юлія Хадунькова на конкурсе “Студэнт года – 2015”

Юлія Хадунькова на конкурсе “Студэнт года – 2015”

30 лістапада 2015 года ва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года – 2015”, удзел у якім прынялі лепшыя студэнты ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці. За права першынства змагалася 8 удзельнікаў.

Гонар нашага ўніверсітэта абараняла студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта – Хадунькова Юлія. Конкурсная праграма ўключала ў сябе наступныя выпрабаванні: творчае “Партфоліа”, маладзёжны праект “Мой праект у Год моладзі”, відэаролік “Я – студэнт!”, візітная картка, конкурс аратарскага майстэрства “Мая спецыяльнасць – мая гарантыя будучыні” і творчы конкурс “Маладая Беларусь”.

Выступленне Юліі праходзіла на якасна высокім узроўні. Зробленая работа была па вартасцях ацэнена членамі журы. Крохкая дзяўчына змагла захапіць усіх прысутных сваімі пераканальнымі і эмацыянальнымі нумарамі.

Па выніках конкурсу Хадунькова Юлія атрымала дыплом удзельніка конкурсу “Студэнт года – 2015” і спецыяльны прыз ад Гомельскага радыё «107.4». Пераможцай абласнога этапу конкурсу “Студэнт года – 2015” стала студэнтка УА “ГДУ імя Ф. Скарыны” – Ганна Гардзеева.

Асаблівай удзячнасці заслугоўваюць усе тыя, хто аказаў дапамогу ў падрыхтоўцы ўдзельніцы, і, бясспрэчна, група падтрымкі. 

     

Дадатковая інфармацыя