Навучальны трэнінг па супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў Мінску

Навучальны трэнінг па супрацьдзеянні гандлю людзьмі ў Мінску

01-12-2У перыяд з 26 па 28 лістапада на базе цэнтра Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў Мінску праходзіў трэнінг па супрацьдзеянні гандлю людзьмі і роўным навучанні, удзел у якім прыняла студэнтка факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі 4 курса 2 групы Макарэвіч Паліна.

Мэта трэнінгу – пазнаёміць удзельнікаў з паняццем “гандаль людзьмі”, “роўнае навучанне”, метадамі вярбоўкі, правіламі бяспечнага выезду за мяжу, выпрацаваць уменне распазнаваць патэнцыяльна небяспечны асяродак і правяраць інфармацыю пры выездзе за мяжу.

На працягу трох дзён трэнеры дэманстравалі метады ўзаемадзеяння з мэтавай аўдыторыяй, выкладалі тэарэтычны матэрыял па праблеме гандлю людзьмі, які замацоўваўся практыкай. Самым яркім момантам для валанцёраў стала магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі трэнераў.

Па выніках трэнінгу валанцёрам уручаны раздатачныя матэрыялы, капілкі інструктараў.

01-12-1 01-12-3

 

Дадатковая інфармацыя