“Я – Першакурснік!..”

“Я – Першакурснік!..”

 

31-126 лістапада 2015 года на сцэне Палаца культуры “Будаўнік” адбыўся штогадовы фестываль-конкурс “Першакурснік – 2015!”. Фестываль праходзіў пад агульным дэвізам “Я – студэнт! І я магу…”.

Асноўная мэта фестывалю-конкурсу “Першакурснік – 2015” – культурна-эстэтычнае выхаванне моладзі.

 

Адкрыў фестываль студэнцкіх талентаў прарэктар па вучэбнай рабоце С.М. Шчур.

 

Першакурснікі рыхтаваліся на працягу некалькіх месяцаў, і ўсё для таго, каб прадэманстраваць свае таленты.

 

Няпроста было размеркаваць намінацыі. Кожная каманда па-свойму была выдатнай і арыгінальнай. Па выніках Фестывалю былі названы пераможцы ў намінацыях:

 

“Лепшая жаночая роля” – Барташ Аліна (ФБ);

 

“Лепшая мужчынская роля” – Навічэнка Канстанцін (ФФК);

 

“Танцавальнае майстэрства” – каманда “Панікёры” (ФБ);

 

“Я вяду, вяду, вяду…” – Ян Кавалёў (ФФ), каманда “ТэхнаLand” (ФТ);

 

“Лепшая тэатралізацыя” – каманда “Дубль 2” (ФІФ);

 

“Арыгінальнасць жанру” – каманда “Сайт” (ФФ);

 

“Вакальнае майстэрства” – каманда «#hashtag» (ДіПА);

 

“Узор майстэрства” – каманда “Людзі ᵠ» (ФІФ);

 

“Лідэр перамен” – каманда “Выключэнне з правілаў” (ФФК);

 

“Вышэйшы пілатаж” – каманда “ТэхнаLand” (ФТ).

 

Лепшыя ўдзельнікі каманд 2 снежня будуць абараняць гонар універсітэта на абласным форуме студэнцкіх талентаў “Зімовая вясёлка”.

 

Дзякуем усім камандам за добрую падрыхтоўку, цікавыя выступленні, гледачам – за падтрымку.

 

    

Дадатковая інфармацыя