Рэспубліканскі форум маладзёжнага стартап-руху
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.11.2015 17:38
Супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта (Ціханава А.У., загадчык кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва; Карась С.І., асістэнт кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва; Крысанава Алена і Яраш Вікторыя – студэнткі факультэта тэхналогіі) прымуць удзел у Рэспубліканскім форуме маладзёжнага стартап-руху, якія адбудзецца 27–28 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце. На Форуме будзе прадстаўлены праект “Модная краіна – модны ты!”.Галоўная мэта праекта “Модная краіна – модны ты!” – рэпрэзентацыя адзення айчынных брэндаў і папулярызацыя яго сярод моладзі. Праект прадугледжвае распрацоўку нестандартных па канструкцыі і знешнім афармленні, камфортных у нашэнні калекцый адзення з матэрыялаў беларускіх вытворцаў.
У мерапрыемстве таксама прымуць удзел студэнты большасці ўніверсітэтаў Беларусі. Маладыя людзі прэзентуюць 64 праекты камерцыйнай і сацыяльнай накіраванасці. Найбольшай папулярнасцю ў распрацоўшчыкаў карыстаюцца сферы высокіх тэхналогій, адукацыі, турызму. Падтрымаць ідэі моладзі 28 лістапада прыедуць вядучыя бізнесмены Брэсцкай вобласці і іншых рэгіёнаў краіны, прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі і эканомікі. Плануецца, што запрошаныя эксперты і патэнцыяльныя інвестары правядуць для ўдзельнікаў майстар-класы па ўвасабленні сваіх ідэй у жыццё.
Адначасова з форумам стартап-руху на базе ПалесДУ традыцыйна адбудзецца чацвёрты конкурс бізнес-ідэй Pinsk invest weekend. "Бясспрэчна, мы жадаем, каб як мага больш праектаў знайшлі свайго інвестара і былі рэалізаваны ў жыцці. У моладзі заўсёды многа цікавых ідэй. Часта ім патрэбна невялікая дапамога ў дапрацоўцы з эканамічнага і маркетынгавага пунктаў погляду”, – адзначыў куратар мерапрыемства Віктар Анташук.
Акрамя дзелавой праграмы, удзельнікам першага Рэспубліканскага форуму маладзёжнага стартап-руху будуць прапанаваны экскурсіі па старажытным Пінску, іншыя культурныя праграмы.