Дзень самакіравання на факультэце тэхналогіі

Дзень самакіравання на факультэце тэхналогіі

17 лістапада 2015 г. факультэт тэхналогіі адзначыў міжнароднае свята студэнцкай актыўнасці правядзеннем Дня студэнцкага самакіравання: кіраўніцтва факультэта на адзін дзень перадало свае паўнамоцтвы студэнтам. Вядучымі мэтамі правядзення дадзенага мерапрыемства  былі заахвочванне студэнцкай моладзі да арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, развіццё кіраўнічых і інтэлектуальных уменняў у студэнтаў, паглыбленне ўзаемаразумення асноў ўзаемадзеяння розных кіраўнічых узроўняў.

Для вырашэння пастаўленых задач з ліку студэнтаў былі прызначаны дублёры, якія выконвалі ў гэты дзень функцыі адпаведных пасадавых асоб:

– Карповіч А.М. (5 курс 1 група) – дублёр дэкана факультэта;
 Архіпава В.Д. (3 курс 1 група) – дублёр намесніка дэкана па вучэбнай рабоце;
 Сідзюк Я.І. (5 курс 2 група) – дублёр намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце;
 Бачкова А.Ю. (3 курс 1 група) – дублёр намесніка дэкана па навуковай рабоце;
 Кандрацьева Т.А. (5 курс 4 група) – дублёр намесніка дэкана па спартыўна-масавай рабоце;
 Белячкова А.В. (5 курс 1 група) – дублёр старшыні прафбюро факультэта;
 Лукеш А.М. (5 курс 1 група) – дублёр спецыяліста дэканата;
 Баўжэвіч М.В. (4 курс 2 група) – дублёр спецыяліста дэканата;
– Гаруля А.Г. (2 курс 3 група) – дублёр старшыні навукова-метадычнага савета факультэта;
 Крупкіна Ю.А. (3 курс 1 група) – дублёр выкладчыка;
 Пінчук Я.В. (3 курс 1 група) – дублёр выкладчыка;
 Газізава А.А. (3 курс 1 група) – дублёр выкладчыка;
 Шэцка В.Г. (3 курс 1 група) – дублёр выкладчыка;
 Фурсевіч В.Г. (5 курс 4 група) – дублёр выкладчыка.

У гэты дзень студэнты-дублёры сачылі за арганізацыяй вучэбнага працэсу на факультэце, праводзілі вучэбныя заняткі, правяралі наведванне і паспяховасць студэнтаў, прымалі ўдзел у розных выхаваўчых мерапрыемствах.

Для стварэння святочнага настрою студэнтамі былі падрыхтаваны віншавальныя сценгазеты, на перапынках дэманстраваліся відэаролікі аб студэнцкім жыцці нашага факультэта, гучалі любімыя студэнцкія песні. Тут жа можна было зрабіць фота на памяць у тэматычнай тантамарэсцы.

На працягу дня для ўсіх жадаючых была арганізавана акцыя “Зробім свой факультэт лепшым!”, у ходзе якой студэнтам прапанавалася праявіць ініцыятыву і выказаць свае прапановы і пажаданні па ўдасканальванні вучэбна-выхаваўчага працэсу на факультэце.

Не забыліся студэнты ў сваё свята і пра дзяцей, пазбаўленых бацькоўскага цяпла. З мэтай аказання дапамогі гэтым дзецям у гэты дзень стартавала дабрачынная акцыя “Студэнты – дзецям!”, якая працягнецца да 25 лістапада.

Дзень самакіравання прайшоў у сяброўскай і цёплай атмасферы свята. Студэнты, якія замянялі адміністрацыю і прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта, былі задаволеныя магчымасцю паспрабаваць сябе ў новай справе, а іх настаўнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі з радасцю дзяліліся сваім вопытам.

Падводзячы вынікі на заключным сходзе ўсіх удзельнікаў Дня самакіравання, студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі аб рабоце, якой яны займаліся на працягу дня. Студэнты асабліва адзначылі сур’ёзнасць і адказнасць работы, якую яны выконвалі. З вуснаў многіх гучалі словы ўдзячнасці за той унікальны вопыт, які яны атрымалі, стаўшы ўдзельнікамі Дня самакіравання. Кіраўніцтва факультэта асабліва адзначыла адзінства студэнцкага калектыву і дало самыя высокія ацэнкі рабоце моладзі.

Віншуем усіх студэнтаў са святам! Няхай здзейсняцца ўсе вашыя мары, рэалізуюцца намечаныя планы і назаўсёды захаваецца ў вашых сэрцах рамантыка студэнцкіх гадоў!

З МІЖНАРОДНЫМ ДНЁМ СТУДЭНТА! 

 
 

Дадатковая інфармацыя