Трэнінг “Ствараем каманду!”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.11.2015 08:55
У сучасным свеце здольнасць дзейнічаць у камандзе, бясспрэчна, з’яўляецца адной з найбольш запатрабаваных асабовых якасцей побач з надзейнасцю, гатоўнасцю дапамагчы, чуласцю, шырынёй поглядаў, трываннем і самапавагай. Усведамляючы гэта, на пачатку лістапада актывісты студэнцкага самакіравання ўніверсітэта прынялі ўдзел у трэнінгу па камандаўтварэнні. Дадзены трэнінг садзейнічаў фарміраванню навыкаў паспяховага ўзаемадзеяння членаў каманды ў розных сітуацыях, павышэнню ўзроўню асабістай адказнасці за вынік, пераходу са стану канкурэнцыі да супрацоўніцтва, павышэнню ўзроўню даверу і клопату паміж членамі каманды, пераключэнню ўвагі ўдзельніка ад сябе да каманды, павышэнню каманднага духу і зараду пазітыўнага настрою.
Студэнцкае самакіраванне ўніверсітэта выказвае ўдзячнасць Пазняк Таццяне Анатольеўне, старшаму выкладчыку кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі і педагогу-псіхолагу Кананчук Іне Аляксандраўне за арганізацыю і правядзенне трэнінгу.
Виктория Корзун,
председатель студенческого самоуправления университет