Кулінарны паядынак

Кулінарны паядынак

20-11-0517.11.2015 у рамках святкавання Міжнароднага дня студэнта на базе студэнцкага інтэрната № 3 быў праведзены Дзень самакіравання і конкурс на лепшую страву нацыянальнай кухні.

У цёплай сяброўскай атмасферы студэнты паспрабавалі сапраўдны ўкраінскі боршч і варэнікі, цудоўны рускі расцягай і бефстроганаў, традыцыйны туркменскі плоў, манты і, бясспрэчна, беларускія дранікі. Удзельнікі конкурсу прадстаўлялі свае стравы ў нацыянальных касцюмах, знаёмілі з гісторыяй узнікнення страў і рэцэптамі іх прыгатавання.

У намінацыі конкурсу “За лепшую прэзентацыю страў” перамагла студэнтка 1 курса 1 групы філалагічнага факультэта з Украіны Жызнеўская Екацярына.

У намінацыі “За арыгінальнасць ідэі падачы стравы” перамогу атрымала студэнтка 1 курса 1 групы філалагічнага факультэта з Расіі Храмчанкова Яраслава.

У намінацыі “За нацыянальны каларыт” перамагла студэнтка 4 курса 2 групы факультэта ДіПА з Рэспублікі Беларусь Макарэвіч Паліна.

“Прыз глядацкіх сімпатый” атрымалі студэнты філалагічнага факультэта з Рэспублікі Туркменістан Хезрэткуліеў Даўран (4 курс 1 група) і Бабаева Сурай (3 курс 1 група).

Журы конкурсу па вартасці ацаніла ўсе стравы, умела прыгатаваныя студэнтамі. Удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі ад прафкама студэнтаў. Міжнародны дзень студэнта завяршыўся святочнай дыскатэкай. 

20-11-02 20-11-03 20-11-04
20-11-06 20-11-07 20-11-08
20-11-09 20-11-10 20-11-11
20-11-12 20-11-13 20-11-14
20-11-15 20-11-16

                                                  Воспитатель общежития № 3 Шульга С.А.

 

Дадатковая інфармацыя