Дзень студэнта на фізіка-інжынерным факультэце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.11.2015 08:19
17 лістапада 2015 года ў вучэбным корпусе № 2 на фізіка-інжынерным факультэце адбылося пасяджэнне круглага стала па тэме “Студэнцкае самакіраванне: перспектывы і шляхі развіцця”. Пасяджэнне круглага стала праходзіла ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага Дня студэнта. У сустрэчы прынялі ўдзел дэкан фізіка-інжынернага факультэта Кавальчук І.М., намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Собалева Т.Г., сакратар Першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна” Процка Т.В., студэнцкі атыў факультэта, старасты акадэмічных груп.
Тэма круглага стала закранала праблемы, якія стаяць перад развіццём студэнцкага самакіравання, паколькі асноўнай мэтай органаў СК з’яўляецца стварэнне ўмоў для заахвочвання студэнцкай моладзі да самакіравання вучэбна-выхаваўчым працэсам ва ўніверсітэце, іх асабовы рост, рэалізацыя ініцыятыў, а таксама імкненне да фарміравання сацыяльна арыентаванай сістэмы каштоўнасцей.
У ходзе круглага стала былі ўзняты і абмеркаваны пытанні аб развіцці студэнцкага самакіравання ў аспекце Балонскага працэсу, аб узаемадзеянні студэнцкага самакіравання з грамадскімі аб’яднаннямі, аб дзейнасці студэнцкага самакіравання ў аспекце Палескага рэгіёна і інш. Лідэры студэнцкага самакіравання, Адашкевіч Анастасія і Уласенка Аляксандр, падрыхтавалі прэзентацыйныя выступленні аб гісторыі станаўлення фізіка-матэматычнага і інжынерна-педагагічнага факультэтаў, якія сталі фундаментам утварэння фізіка-інжынернага факультэта.
Студэнты праявілі жывую цікавасць да дакладаў, задавалі пытанні. Былі выслуханы розныя думкі і выказаны прапановы, рэалізацыя якіх дазволіць вырашыць калі не ўсе, то хоць бы частку праблем, якія ўзнікаюць перад органамі студэнцкага самакіравання. Удзельнікі круглага стала вызначылі асноўныя накірункі далейшай сумеснай дзейнасці ў рамках аб’яднанага факультэта і прапанавалі працягваць практыку правядзення падобных мерапрыемстваў з падключэннем студэнцкіх актываў іншых вучэбных устаноў горада Мазыра.
Далей мадэратар круглага стала Собалева Т.Г. падзяліла ўсіх удзельнікаў на дзве каманды і правяла займальную віктарыну, якая з’явілася праверкай на эрудыцыю, досціп і веды, а таксама садзейнічала збліжэнню ўсіх удзельнікаў круглага стала. Закончылася мерапрыемства прыемнай гутаркай.
Гутарка за круглым сталом прайшла насычана і плённа, пакінуўшы прыемнае ўражанне ва ўсіх удзельнікаў.
Соболева Т.Г., зам. декана по ВР