Студэнцкая пара – “вачэй замілаванне…”: Дзень самакіравання на філалагічным
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.11.2015 12:10
17.11.2015 года на філалагічным факультэце ў чарговы раз прайшоў дзень студэнцкага самакіравання. Прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці студэнцкага савета факультэта вызначаны:
– фарміраванне кіраўнічых якасцей моладзі праз сістэму органаў студэнцкага самакіравання;
– рэалізацыя сацыяльна значных праектаў грамадзянска-патрыятычнага і маральна-эстэтычнага характару;
– стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы для абмену інфармацыяй паміж студэнцкай супольнасцю Рэспублікі Беларусь і краін СНД.
Дзень самакіравання пачаўся з Хвіліны Памяці аб тых, хто загінуў у тэракце ў Парыжы, сярод якіх была і студэнцкая моладзь.
На пасяджэнні студсавета абмяркоўваліся пытанні студэнцкага самакіравання ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, неабходнасці вывучэння студэнтамі Міжнароднага гуманітарнага права. У студэнцкім асяродку, на думку дакладчыкаў, канцэнтруецца найбольш актыўная і творчая частка моладзі, генеруюцца арыгінальныя ідэі і падыходы, нараджаюцца сацыяльна карысныя ініцыятывы.
У гэты дзень студэнты ажыццяўлялі адміністратыўныя функцыі кіравання факультэтам: Гарбачук В. – дэкан факультэта, Шаўрэй А. – намеснік дэкана па вучэбнай рабоце, Кунгер К. – намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце, Шырко Г. – намеснік дэкана па навуковай рабоце, Макееў А. – намеснік дэкана па фізічнай культуры і спорце і інш.
На працягу дня студэнты праводзілі вучэбныя заняткі, выхаваўчыя мерапрыемствы, сацыяльныя трэнінгі.
Студэнты Гарбачук В., Буткоўская Л. падрыхтавалі літаратурную гасціную «О, я хочу безумно жить: Всё сущее – увековечить!», прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння А. Блока. Гудзінаў М., Уласенка К. арганізавалі для студэнтаў і выкладчыкаў фестываль студэнцкай песні “Гэй, студэнт, як хочаш ты жыццё пражыць?” Сваё вакальнае майстэрства прадэманстравалі Радыёнаў Р., Бацюня Д., Хажакулаў Р. і інш. Латышаў К. і Сініцкая І. правялі інфасесію для студэнтаў 1–4 курсаў “Міжнароднае гуманітарнае права ў сучасным свеце”. Сіліч В. і Карпава К. на працягу ўсяго дня праводзілі бліц-інтэрв’ю “Сучасны студэнт – гэта…” і “Як гэта было…”. Актыўна працаваў студэнцкі прэс-цэнтр, у якім аператыўна апрацоўваліся ўсе інфармацыйныя і прэзентацыйныя матэрыялы. Кавалевіч В. і Качан І. падрыхтавалі “Дзённік самакіравання – 2015”.
У рамках Дня самакіравання, прымеркаванага да Міжнароднага Дня студэнта, адбылося пасяджэнне круглага стала “Балонскі працэс: перспектывы ўваходжання Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі”. Міністр адукацыі РБ Міхаіл Жураўкоў адзначыў:
“Для нашай краіны – гэта важны і адказны крок у развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі. Крок, які адлюстроўвае высокі ўзровень беларускай сістэмы адукацыі і ставіць перад намі вялікія задачы па яе развіцці і абнаўленні. Уключэнне нас у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі адлюстроўвае прызнанне сусветнай грамадскасцю беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі і пацвярджае факт таго, што нацыянальная мадэль канкурэнтаздольная і здолее інтэгравацца ў сусветную адукацыйную прастору”.
Асноўныя прычыны і вынікі ўваходжання Беларусі ў Балонскі працэс былі асветлены ў выступленні студэнткі 4 курса 1 групы Шырко Ганны. У ходзе наступнай дыскусіі, у якой прынялі ўдзел Латышаў К, Сініцкая І., Кунгер К., Кавалевіч В. (студэнты 4 курса 2 групы), Карпава К., Максіменка А. (студэнткі 1 курса 2 групы), Дзянісовіч А. (3 курс 1 група), а таксама Гарбачук В. ( 5 курс, 2 група) высветлілася, што дадзеная тэма з’яўляецца актуальнай для сучасных студэнтаў і ўспрымаецца імі вельмі сур’ёзна. Усе дакладчыкі прыйшлі да высновы, што нацыянальная мадэль вышэйшай адукацыі канкурэнтаздольная і зможа інтэгравацца ў сусветную адукацыйную прастору.
Дзень студэнцкага самакіравання на філфаку прайшоў паспяхова. Ён паказаў, што ў студэнтаў ёсць здольнасці і магчымасці для асабовага і прафесійнага развіцця.
Студэнцкі савет філалагічнага факультэта віншуе ўсіх з Міжнародным Днём студэнта!
Ширко Анна, председатель студенческого совета факультета