Дзень самакіравання на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.11.2015 08:00
18 лістапада 2015 года на факультэце ДіПА прайшоў Дзень самакіравання. На конкурснай аснове былі абраны прадстаўнікі адміністрацыі факультэта.
У дзень самакіравання пасадавыя абавязкі дэкана выконвала Цурко Екацярына (5 курс), намесніка дэкана па вучэбнай рабоце Куракіна Алена (5 курс), Цімашышына Вераніка (4 курс). Абавязкі намесніка дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце выконвалі Жураўскі Андрэй (4 курс), Сіманенка Наталля (4 курс).
У рамках Дня самакіравання праведзена мерапрыемства “Святло мацярынскай любові”. Святое слова “Мама” мы заўсёды вымаўляем з любоўю і пяшчотай. Колькі любові і цяпла нясе гэтае слова! Аб гэтым гаварылі студэнты факультэта ДіПА 2 курса 3 групы (куратар Карповіч І.А.). У выкананні Хілько Юліі прагучалі песні аб любові да маці.
Вельмі цікава разыгралі сцэнку аб тым, як падтрымліваюць зносіны дзеці-дашкольнікі Кукса В., Ляшкевіч Н., Іваненка Н. Вершы пра маму, яе ролю ў жыцці дзіцяці яшчэ раз падкрэслілі высокую ролю жанчыны ў выхаванні новых пакаленняў.