Акцыя: “Не – наркотыкам!”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.11.2015 08:40
19 лістапада на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае прафілактыцы выкарыстання наркотыкаў у маладзёжным асяродку.
Літаратурна-мастацкая кампазіцыя “Вынікі выкарыстання наркотыкаў”, падрыхтаваная студэнтамі 2 курса, наглядна паказала, якую шкоду прыносяць здароўю наркатычныя рэчывы.
Відэафільм “Наркотыкі. Прычыны і вынікі выкарыстання” дазволіў убачыць, як цяжка пераносіцца наркаманамі “ломка”, як пакутуюць бацькі і сем’і наркаманаў.
Студэнты факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі гавораць цвёрдае: “Не – наркотыкам!” і заклікаюць студэнцкую моладзь да актыўнай работы па прафілактыцы наркаманіі.