МААП імя А.П. Царэнка папаўняе свае рады!

МААП імя А.П. Царэнка папаўняе свае рады!

06-11-1Самаахвотная дружына МААП імя А.П. Царэнка ўтворана Мазырскім РК ГА “БРСМ” у 2005 годзе і складаецца з ліку студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Асноўная мэта атрада – сумесны з органамі ўнутраных спраў удзел у ахове грамадскага парадку, барацьба з правапарушэннямі ў маладзёжным асяродку.

Атрад названы ў гонар нашага земляка, сяржанта міліцыі Царэнка Аляксандра Платонавіча, які загінуў у 1983 годзе пры выкананні службовых абавязкаў, затрымліваючы асабліва небяспечных злачынцаў. За выдатнае выкананне службовага абавязку пасмяротна быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

4 лістапада 2015 года на базе ідэалагічнага цэнтра УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў членам самаахвотнай дружыны “Маладзёжны атрад аховы правапарадку імя Аляксандра Платонавіча Царэнка”.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел супрацоўнікі Мазырскага РАУС, сакратары Мазырскага РК “БРСМ” і адміністрацыя ўніверсітэта. Пасля ўрачыстай часткі ўсе ўдзельнікі сустрэчы змаглі ў фармаце “адкрытага дыялогу” абмеркаваць пытанні, якія іх цікавяць і датычацца дзейнасці самахвотных дружын і работы ў праваахоўных органах.

Сённяшняя моладзь здольна ўнесці свой пасільны ўклад у захаванне правапарадку, а быць удзельнікам Маладзёжнага атрада аховы правапарадку імя А.П. Царэнка – гэта не толькі прэстыжна, але і цікава.

           

Дадатковая інфармацыя