Навукова-метадычны семінар па тэме “Бесперапынная тэхналагічная адукацыя навучэнцаў школ” на кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі

Навукова-метадычны семінар па тэме “Бесперапынная тэхналагічная адукацыя навучэнцаў школ” на кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі


06-11-0230 кастрычніка 2015 года на кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі праведзены навукова-метадычны семінар па тэме “Бесперапынная тэхналагічная адукацыя навучэнцаў школ” з запрашэннем настаўнікаў тэхнічнай працы школ г. Мазыра і Мазырскага раёна, метадыста Мазырскага РАА і С Булаўка Л.С.

 06-11-01У ходзе семінара былі заслуханы наступныя даклады:

  1. “Актуальныя праблемы развіцця бесперапыннай тэхналагічнай адукацыі навучэнцаў у сістэме “школа – каледж – педвну”, у якім прааналізаваны канцэптуальныя асновы развіцця працоўнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе станаўлення агульнай сярэдняй адукацыі (канцэпцыя, адукацыйны стандарт, вучэбная праграма, тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца”). Дакладчык: загадчык кафедры МПН Астрэйка С.Я.
  2. “Абласныя і рэспубліканскі этапы алімпіяды па тэхнічнай працы”. У дакладзе разгледжаны патрабаванні да падрыхтоўкі навучэнцаў, віды графічных, тэхналагічных і канструктарскіх задач, асаблівасці тэставых заданняў і г.д. Дакладчык: дацэнт кафедры Юдзіцкі В.А.
  3. “Арганізацыя вучэбных заняткаў па тэхнічнай працы пры рабоце на станочным абсталяванні ў школьных майстэрнях. Ахова працы і правілы бяспечнай работы”. Дакладчыкі: метадыст па працоўным навучанні Мазырскага раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Булаўка Л.С. і кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў тэхнічнай працы Мазырскага раёна Назарчук В.Ф. 
 

Дадатковая інфармацыя