Навукова-метадычны семінар “Развіццё крэатыўнасці школьнікаў пры вывучэнні варыятыўнай часткі вучэбнай праграмы па абслугоўваючай працы”

Навукова-метадычны семінар “Развіццё крэатыўнасці школьнікаў пры вывучэнні варыятыўнай часткі вучэбнай праграмы па абслугоўваючай працы”

05-11-830 кастрычніка 2015 года кафедрай працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва арганізаваны і праведзены навукова-метадычны семінар па тэме “Развіццё крэатыўнасці школьнікаў пры вывучэнні варыятыўнай часткі вучэбнай праграмы па абслугоўваючай працы”.

У семінары прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва, настаўнікі абслугоўваючай працы школ г. Мазыра і Мазырскага раёна, кіраўнік метадаб’яднання настаўнікаў абслугоўваючай працы Каленік Н.Я., метадыст Мазырскага РАА і С Булаўка Л.С.

У ходзе тэарэтычнай часткі семінара абмяркоўваліся актуальныя праблемы выкладання абслугоўваючай працы ў агульнаадукацыйнай школе і магчымасці гэтага прадмета ў развіцці творчай сферы асобы навучэнцаў. Былі заслуханы даклады:

“Выкарыстанне электронных сродкаў навучання пры правядзенні практычнай часткі вучэбных заняткаў” (Трацьякова Л.А., настаўнік СШ №1);

“Асаблівасці падрыхтоўкі да раённага этапа алімпіяды па абслугоўваючай працы” (Каленік Н.Я., настаўнік СШ №11);

“Арганізацыйны аспект правядзення раённага этапа алімпіяды па абслугоўваючай працы” (Булаўка Л.С., метадыст Мазырскага РААіС).

05-11-10 05-11-11 05-11-12

 Практычная частка семінара была прысвечана аналізу развіваючых магчымасцей нетрадыцыйных відаў вышывання, якія могуць быць рэалізаваны пры вывучэнні варыянтнай часткі вучэбнай праграмы па абслугоўваючай працы. Быў заслуханы даклад Ціханавай А.У., загадчыка кафедра ПН і ВМ, у якім былі адлюстраваны тэхналагічныя асаблівасці і творчыя магчымасці такіх відаў вышывання, як “Хардангер” і “Барджэла”. Асаблівы інтарэс выклікала мультымедыйнае суправаджэнне, якое ўяўляла сабой наглядную інструкцыю і аналіз выставы работ у тэхніцы “Хардангер”.

Далей у адпаведнасці з праграмай семінара быў праведзены майстар-клас “Выраб адкрыткі ў тэхніцы “Хардангер”” (Ціханава А.У., Карась С.І.).

Завяршыўся семінар педагагічнай дыскусіяй “Аптымізацыя зместу навучання варыятыўнай часткі вучэбнай праграмы па абслугоўваючай працы: вопыт і перспектывы”. Педагогі-практыкі падзяліліся ўласнымі сакрэтамі, як ва ўмовах абмежаванага вучэбнага часу зацікавіць навучэнцаў і стымуляваць іх да выканання закончаных, эстэтычных аб’ектаў працы. Выкладчыкамі кафедры на прыкладзе творчых работ студэнтаў былі прадэманстраваны магчымасці сумяшчэння некалькіх тэхнік з розных блокаў варыятыўнай і асноўнай часткі праграмы ў адным вырабе за кошт прадуманай тэхналогіі і аптымальнага пераразмеркавання гадзін на выраб.

Жывыя зносіны ў ходзе семінара садзейнічалі пашырэнню метадычнай капілкі педагогаў, а таксама арыентацыі выкладчыкаў у падрыхтоўцы студэнтаў на рэальныя праблемы практыкі выкладання абслугоўваючай працы. 

05-11-9 05-11-13

Дадатковая інфармацыя