Міжнародная канферэнцыя на факультэце тэхналогіі

Міжнародная канферэнцыя на факультэце тэхналогіі

05-11-105-11-203 лістапада 2015 года на факультэце тэхналогіі (кафедра МПН, Астрэйка С.Я.; кафедра ПН і ВМ, Ціханава А.У.) УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася IV Міжнародная завочная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы тэхналагічнай адукацыі: кампетэнтнасць, майстэрства, інавацыі”.

Праблемнае поле канферэнцыі было раскрыта па наступных накірунках:

1.Псіхолага-педагагічныя і вучэбна-метадычныя праблемы развіцця тэхналагічнай адукацыі навучэнцаў школ у сістэме вучэбнай, пазакласнай і пазашкольнай работы па працоўным навучанні.
05-11-3

2.Бесперапынная тэхналагічная адукацыя навучэнцаў у сістэме “школа – ССНУ – ВНУ”.
3.Інавацыйная дзейнасць і прафесійнае майстэрства выкладчыкаў школы і ВНУ.
4.
Працоўнае навучанне і прадпрымальніцкая дзейнасць.
5.Тэхнічная і мастацкая творчасць навучэнцаў школ і студэнтаў ВНУ.
5.Навукова-метадычныя асновы працэсу падрыхтоўкі будучых настаўнікаў тэхнічнай і абслугоўваючай працы. 

05-11-4 У рабоце дадзенай канферэнцыі прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, метадысты і інш. Каля 200 чалавек, сярод якіх 19 дактароў навук, 88 кандыдатаў навук, 9 настаўнікаў-практыкаў і 1 заслужаны настаўнік, прадаставілі для апублікавання больш за 160 артыкулаў з вучэбных устаноў гарадоў Расіі, Рэспублікі Беларусь і Украіны: Армавір, Белгарад, Баранавічы, Бранск, Вялікі Ноўгарад, Вінніца, Віцебск, Валгаград, Варонеж, Глухаў, Гомель, Горкі, Калінінград, Кіеў, Кіраваград, Канатоп, Курск, Ліпецк, Мінск, Мазыр, Масква, Мурманск, Ніжні Ноўгарад, Новакузнецк, Новасібірск, Арол, Полацк, Пыць-Ях, Санкт-Пецярбург, Саратаў, Сцерлітамак, Тула, Улан-Удэ, Ульянаўск, Умань, Яраслаўль.

05-11-5Па выніках работы IV Міжнароднай завочнай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы тэхналагічнай адукацыі: кампетэнтнасць, майстэрства, інавацыі” плануецца выданне і рассылка зборніка матэрыялаў.

05-11-6

Дадатковая інфармацыя