Выпускнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна – уладальнікі ліцэнзій на ўдзел у ХХХІ Летніх Алімпійскіх гульнях!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.10.2015 15:08
ХХХІ Летнія Алімпійскія гульні адбудуцца ў 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) з 5 па 21 жніўня. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Паўднёвай Амерыцы.
Працэс падачы заявак стартаваў 16 мая 2007 года. 4 чэрвеня 2008 года выбраны чатыры фіналісты: Мадрыд, Рыа-дэ-Жанейра, Токіа і Чыкага. Канчатковае галасаванне па выбары горада адбылося 2 кастрычніка 2009 года на 121-й сесіі МАК у Капенгагене (Данія).
Плануецца, што ў спаборніцтвах па розных відах спорту прыме ўдзел больш за 12000 спартсменаў з 205 краін. У праграму ХХХІ Летніх Алімпійскіх гульняў уключаны спаборніцтвы па рэгбі-7 (спрошчаная версія рэгбі) і гольфе.
Сярод беларускіх спартсменаў, якія заваявалі ліцэнзіі на ўдзел у Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра, 8 выпускнікоў факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта:
- Раман Петрушэнка (веславанне на байдарках і каноэ);
- Марына Літвінчук (гребля на байдарках и каноэ);
- Маргарыта Махнева (гребля на байдарках и каноэ);
- Надзея Ляпешка (гребля на байдарках и каноэ);
- Вольга Худэнка (гребля на байдарках и каноэ);
- Алег Юрэня (гребля на байдарках и каноэ);
- Павел Мядзведзеў (гребля на байдарках и каноэ);
- Андрэй Царыковіч (гребля на байдарках и каноэ);
Мы ў вас верым і ганарымся вамі!!!