Дзякуй мамачцы за…!

Дзякуй мамачцы за…!

14 кастрычніка на фізіка-матэматычным факультэце адбылося свята, прысвечанае Дню маці. Прадстаўнікі студсавета факультэта правялі ў холе ўніверсітэта акцыю “Дзякуй мамачцы за…!” Павіншавалі ўсіх жанчын з гэтым цудоўным святам і запрасілі пакінуць пажаданні самым дарагім людзям, сваім мамам. Акцыя выклікала добразычлівы водгук. Прыемныя ўсмешкі, віншаванні, цудоўная музыка і прэзентацыя стваралі атмасферу свята. Студэнты нагадалі аб важнасці захавання традыцыйных каштоўнасцей: сям’і, мацярынства і любові.

 

Дадатковая інфармацыя