Семінар “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі” на факультэце ДіПА
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.10.2015 11:11
13.10.2015 г. на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбыўся семінар “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне студэнцкай моладзі”, які прайшоў пад дэвізам: “Мы – патрыёты сваёй краіны”.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні семінара прынялі студэнты 3 курса 3 групы (спецыяльнасць “Лагапедыя”). Дакладчыкі падрыхтавалі цікавыя звесткі аб гісторыі нашай краіны, Гомельскай вобласці, горада Мазыра.
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта ДіПА Карповіч І.А. расказала аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, аб дасягненнях і перспектывах развіцця краіны.
Упрыгожаннем семінара сталі відэапрэзентацыі аб родным краі, вершы і песні, якія прагучалі ў выкананні Ушаковай А., Лугоўскай Т. і інш.
Мерапрыемства дадзенай накіраванасці садзейнічае фарміраванню ў студэнцкай моладзі пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за сваю краіну.