У гасцях у выхаванцаў ДУА “Мазырскі дзіцячы дом”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.10.2015 08:30
13 кастрычніка 2015 года ў рамках святкавання Дня маці актывісты студэнцкага самакіравання ўніверсітэта, члены валанцёрскага атрада “Твары дабро”, супрацоўнікі сацыяльна-псіхалагічнай службы ўніверсітэта, а таксама старшыня прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта наведалі выхаванцаў ДУА “Мазырскі дзіцячы дом”.
Для сваіх маленькіх гледачоў яны падрыхтавалі вясёлую гульнёвую праграму з элементамі клоунатэрапіі. На ўваходзе ў актавую залу гледачоў сустракалі 4 вясёлыя клоуны, якія дапамагалі дзецям маляваць карціну з дапамогай уласных пальчыкаў і фарбаў. Не абышлося і без аквагрыму, на працягу ўсяго вечара дзеці радаваліся сваім новым вобразам, якія былі створаны лёгкім узмахам пэндзліка. На мерапрыемстве артысты і гледачы ні хвіліны не сядзелі на месцы: танцавалі пад рытмічную музыку, паказвалі сваю сілу і спрыт у эстафетах, розум і кемлівасць у адгадванні загадак, малявалі і спявалі. Час прайшоў хутка і весела. Шчаслівыя ўсмешкі і бурныя апладысменты сталі самай каштоўнай узнагародай для арганізатараў мерапрыемства.
Не абышлося і без падарункаў! Спартыўны інвентар, канцылярскія прылады і салодкія прысмакі – усё гэта ўручылі выхаванцам дзіцячага дома.
Виктория Корзун,
председатель студенческого самоуправления университета