“Дарагое слова – МАМА!”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.10.2015 18:19
Вытокі Дня маці – у глыбокім паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыіруюцца з вобразам мамы. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярплівасці.
У рамках святкавання Дня маці ва ўніверсітэце пройдзе шэраг мерапрыемстваў.
13 кастрычніка па ініцыятыве сацыяльна-псіхалагічнай службы ўніверсітэта, студэнцкага самакіравання, а таксама пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна члены валанцёрскага атрада “Твары дабро” з гульнёвай праграмай і падарункамі – спартыўным інвентаром, школьнымі прыладамі і салодкімі ўзнагародамі – наведалі выхаванцаў дзіцячага дома г. Мазыра.
У фае галоўнага корпуса ўніверсітэта 14 кастрычніка студэнтамі фізіка-матэматычнага факультэта будзе арганізавана тэматычная акцыя “Дзякуй, мама, за…”. Мэтай акцыі з’яўляецца прапаганда сямейных каштоўнасцей і ролі маці ў выхаванні падрастаючага пакалення. Таксама ў гэты святочны дзень адбудзецца ўшанаванне маці на ўсіх факультэтах універсітэта. А студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце № 1, запросяць жадаючых на мініканцэрт “Мая мілая мама!”.
З 10 кастрычніка стартаваў конкурс фотаздымкаў “Свет мацярынства – свет любові”, прымеркаваны да Дня маці (http://www.mspu.by/files/Stydent/09-10.pdf), вынікі якога будуць падведзены 20 кастрычніка.