Семінар для куратараў студэнцкіх груп
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.10.2015 07:43
9 кастрычніка адбыўся семінар для куратараў вучэбных груп “Куратарства ў дзейнасці выкладчыка вышэйшай школы”.
Мэтай дадзенага мерапрыемства было азнаямленне з тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі арганізацыі дзейнасці куратараў, з асноўнымі накірункамі работы па прафілактыцы і папярэджанні суіцыдаў праз умацаванне псіхалагічнага здароўя навучэнцаў, фарміраванне псіхалагічных ведаў.
На семінар былі запрошаны намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце, куратары вучэбных груп, спецыялісты СППС і аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, прадстаўнік Мазырскага псіханеўралагічнага дыспансера і святар Свята-Мікольскага храма г. Мазыра.
Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В. азнаёміла з нарматыўна-прававымі дакументамі і канцэптуальнымі падыходамі ў арганізацыі і змесце выхаваўчага працэсу, звярнула ўвагу на правілы афармлення планава-справаздачнай дакументацыі.
Урач-псіхатэрапеўт Мядзведзева В.Ю. звярнула ўвагу на актуальную праблему суіцыду сярод моладзі, прывяла дадзеныя статыстыкі па суіцыдах у краіне, расказала аб прычынах, вызначыла асноўныя аспекты работы па прафілактыцы суіцыдальных паводзінаў у студэнцкім асяродку.
Працягам тэмы стала выступленне святара Сергія Шаўчэнка, які асвятліў дадзенае пытанне з пазіцыі рэлігіі і праваслаўнай царквы.
Напрыканцы семінара куратары, якія сталі пераможцамі ў агульнаўніверсітэцкім конкурсе “Лепшы куратар універсітэта”, былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі ад прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта. 3-е месца прысуджана куратару факультэта фізічнай культуры Глебавай Людміле Андрэеўне, 2-е месца – куратару факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Міхайлавай Екацярыне Мікалаеўне. Пераможцам конкурсу стала Шэцка Ларыса Міхайлаўна, куратар філалагічнага факультэта.