Адкрытыя маладзёжныя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.10.2015 20:11
30 верасня ў горадзе Гомелі прайшлі абласныя адкрытыя маладзёжныя дэбаты “Выбірай.BY”. Сустрэча праходзіла ў абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна.
Удзел прымалі каманды, сфарміраваныя з ліку пераможцаў раённых адборачных этапаў. Удзельнікі спаборнічалі ў красамоўстве і інтэлектуальнай дасведчанасці на тэму: “Праца – галоўны складнік дабрабыту беларускага народа”.
Думкі і пункты погляду ўдзельнікаў ацэньвалі прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, маладзёжных грамадскіх арганізацый і інш.
Карына Кунгер, студэнтка філалагічнага факультэта, сакратар ПА ГА “БРСМ” філалагічнага факультэта прадстаўляла наш універсітэт у адкрытых дэбатах.
– Я як прадстаўніца свайго ўніверсітэта годна прадставіла сваю ВНУ, прывезла 1-е месца. Ад сябе хачу сказаць, што мне спадабалася мерапрыемства, паколькі дэбаты развіваюць у маладых людзей навыкі, якія неабходны для эфектыўных зносінаў у любой галіне дзейнасці, у тым ліку парламенцкай, выпрацоўваюць крытычнае мысленне, з’яўляючыся адначасова папулярным відам інтэлектуальнага адпачынку. Удзел у праграме дае магчымасць развіць уменне працаваць у камандзе, здольнасці канцэнтраваць увагу на сутнасці праблемы. А таксама гэта новыя знаёмствы і абмен вопытам паміж людзьмі рознага ўзросту.
– І напрыканцы мне хацелася б выказаць вялікую ўдзячнасць майму ўніверсітэту, майму факультэту за магчымасць удзелу ў такім мерапрыемстве. А маім калегам-аднагрупнікам пажадаць далейшага развіцця, а таксама ўдзелу ў падобнага роду мерапрыемствах, бо мы – будучыня нашай краіны. Сябры, памятайце: “Наш год – наш выбар!”
Секретарь ПО ОО «БРСМ» филологического факультета Кунгер Карина