Наведванне эколага-культурнага цэнтра

Наведванне эколага-культурнага цэнтра

Эколага-культурны цэнтр – гэта месца, дзе ашчадна захоўваецца гісторыя роднага краю. З мэтай маральнага выхавання студэнцкай моладзі намеснікам дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Карповіч І.А. была арганізавана 5 кастрычніка экскурсія ў эколага-культурны цэнтр у в. Козенкі.

Студэнты 3 курса 1 групы (стараста Каліноўская Алена) наведалі музей вады, музей цацак, музей спадчыны савецкай эпохі, азнаёміліся з работамі майстроў Палесся на бяросце. Асабліва запомніліся студэнтам калекцыя работ з ракавінак, фотагалерэя работ аб горадзе Мазыры, аповеды экскурсаводаў аб мінералах беларускай зямлі, аб уздзеянні слоў на структуру вады.

Студэнты падзякавалі кіраўніцтву эколага-культурнага цэнтра, экскурсаводам за добразычлівыя адносіны і цікавыя аповеды аб экспанатах цэнтра.

Дадатковая інфармацыя