Студэнтам –аб універсітэце!

Студэнтам –аб універсітэце!

06-10-8 У верасні супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю былі праведзены інфармацыйныя сустрэчы са студэнтамі 1 курса ўсіх факультэтаў. Мэтай правядзення дадзеных сустрэч з’яўляецца заахвочванне ўдзелу студэнтаў у грамадскім, культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта.

Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева Святлана Васільеўна выступіла перад студэнтамі з інфармацыяй аб нарматыўна-прававых актах, якія рэгламентуюць выхаваўчы працэс, звярнула ўвагу на недапушчэнне ўжывання алкагольных напояў і наркатычных рэчываў, курэння на тэрыторыі ўніверсітэта і інтэрнатаў. Студэнты яшчэ раз былі азнаёмлены з Правіламі паводзінаў ва ўніверсітэце, грамадскіх месцах.

На сустрэчах таксама прысутнічаў старшыня прафкама студэнтаў Струкаў Віктар Віктаравіч, які азнаёміў студэнтаў з палажэннямі аб матэрыяльнай дапамозе навучэнцаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, расказаў аб устанаўленні надбавак да стыпендыі.

Начальнік спартыўнага клуба Дайняк Віталь Пятровіч падрабязна расказаў аб спартыўных секцыях, а сакратар ПА ГА “БРСМ” Процка Таццяна Уладзіміраўна праінфармавала аб рабоце першаснай арганізацыі, праграмах, якія рэалізуюцца, накіраваных на патрыятычнае выхаванне, задавальненне культурных патрэб членаў арганізацыі. Па заканчэнні сустрэчы студэнты наведалі чытальную і трэнажорную залы.

06-10-9 06-10-10
 

Дадатковая інфармацыя