Прафілактыка правапарушэнняў у студэнцкім асяродку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.09.2015 12:08
29 верасня 2015 года адбылася прафілактычная сустрэча намесніка начальніка Мазырскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, падпалкоўніка міліцыі Пакштаса Валянціна Валянцінавіча і інспектара дарожна-патрульнай службы АГАІ Мазырскага РАУС Кавалёвай Вольгі Адамаўны з выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта.
Падпалкоўнік міліцыі Пакштас В.В. расказаў аб прафілактыцы адміністратыўных парушэнняў, а таксама аб мерах адказнасці. Асаблівая ўвага была звернута на ўжыванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, на больш жорсткіх мерах у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь у адносінах да асоб, якія распаўсюджваюць і ўжываюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх аналагі. Таксама Валянцін Валянцінавіч расказаў аб дзейнасці Мазырскага РАУС, умовах прыёму і праходжання службы ў органах унутраных спраў.
Кавалёва В.А. нагадала студэнтам аб неабходнасці ведання і выкарыстання Правілаў дарожнага руху і аб тым, што кожны чалавек павінен несці адказнасць за сваё жыццё і за жыццё людзей, якія яго акружаюць. Расказала аб адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, прывяла статыстычныя дадзеныя аб дарожна-транспартных здарэннях па Мазырскім раёне і іх асноўныя прычыны.
У ходзе сустрэчы праваахоўнікам былі зададзены пытанні, на якія былі атрыманы адказы.