Выдадзены новы дапаможнік з грыфам ВМА па педагагічнай адукацыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.09.2015 06:43
У верасні 2015 года на кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі (МТА) выйшла ў свет выданне з грыфам ВМА па педагагічнай адукацыі, рэкамендаванае ў якасці практыкума для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-02 06 01 “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”, 1-02 06 03 “Тэхнічная праца і тэхнічная творчасць”.
Вынікам плённай працы старшага выкладчыка Гладкага Сяргея Мікалаевіча з’явіўся выдадзены на пачатку 2015–2016 навучальнага года практыкум па прафіліруючай дысцыпліне кафедры МТА, якая выносіцца на дзяржаўныя экзамены: “Тэхналогія апрацоўкі металаў”.
ЖАДАЕМ ПОСПЕХАЎ У ДАЛЕЙШАЙ ВЫДАВЕЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ!!!
![23-10-0](/images/news/09.2015/23-10-0.jpg)
![](/images/thumbnails/images/news/09.2015/23-10-1-142x204.jpg)
ГЛАДКИЙ С.Н.
Технология обработки металлов (механическая обработка): практикум / С.Н. Гладкий. – Мозырь: МГПУ им. И.П. Шамякина, 2015. – 60 с.