Інтэрнет-конкурс “Радзіма вачыма студэнтаў”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.09.2015 17:24
Рэспубліканскі інтэрнет-конкурс патрыятычнага фота і відэа “Радзіма вачыма студэнтаў” адбудзецца ў Беларусі з 26 верасня па 7 кастрычніка 2015 года.
Згодна з умовамі творчага спаборніцтва, усе фота- і відэаработы павінны быць грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Кожная ўстанова адукацыі па рашэнні органаў студэнцкага самакіравання мае права накіраваць толькі адну работу (фота і відэа) па кожнай з намінацый. Даўжыня відэароліка не павінна перабольшваць 5 хвілін.
Пераможцаў вызначаць праз сацыяльныя сеткі ў наступных намінацыях: “Мой выбар – мая Беларусь”, “Кім я стану, кім мне быць, каб Радзіме паслужыць”, “Міру – мір!”, “Люблю цябе, мой родны вуз!”. Аўтары лепшых работ будуць узнагароджаны дыпломамі ўдзельніка і памятнымі падарункамі.
