Віншуем!

Віншуем!

gordynskayaГардынская Наталля Мікалаеўнатрэнер па каратэ, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме спорту, высокі прафесіяналізм, дасягненне максімальна высокіх вынікаў узнагароджана Ганаровай Граматай Мазырскага раённага выканаўчага камітэта;iljuk

на ўшанаванні лепшых спартсменаў горада Ільюк Мікалай, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, за высокія спартыўныя дасягненні ўзнагароджаны Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага раённага выканаўчага камітэта.

Лепшыя дасягненні ў сезоне 2014 – май 2015

  Студэнта 1 курса факультэта фізічнай культуры Ільюка Мікалая (КМС па каратэ):

  • 3-е месца ў раздзеле Кумітэ каманднае сярод юнакоў 16–20 год на Першынстве свету па каратэ SKDUN (Польшча, Дамброва Гурніча 9–13 кастрычніка 2014 года);
  • 3-е месца на Міжнародным турніры па каратэ «Gomel Open Cup 2014» у катэгорыі “кумітэ” сярод юнакоў 16–17 год звыш 78 кг (кастрычнік 2014 года, г. Гомель);
  • 3-е месца на Першынстве Рэспублікі Беларусь па каратэ 2014 года ў катэгорыі 16–17, весавая катэгорыя +84 (кастрычнік 2014 года, г. Мінск);
  • 3-е месца на Міжнародным турніры “Першынства Беларускай Асацыяцыі каратэ Акінава Годзю Ру” ў раздзеле Кумітэ сярод мужчын 18+, у весе звыш 75 кг (май 2015 года, г. Мінск).

Дадатковая інфармацыя