Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.06.2015 13:28
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень –жалоба па ўсёй краіне. Менавіта з гэтай памятнай датай звязана трагічная падзея, якая стала прычынай вялікай колькасці чалавечых смерцяў.
22 чэрвеня фашысцкія войскі захапілі тэрыторыю Савецкага Саюза. У Беларусі размясцілася самая магутная частка фашысцкай арміі: 50 дывізій, у якіх налічвалася 2 палявыя арміі, 2 танкавыя групы і 1600 самалётаў, якія бязлітасна бамбілі савецкі народ.
На тэрыторыі Беларусі адбываліся самыя кровапралітныя баі ў гісторыі Другой сусветнай вайны. Першым змагацца за сваё жыццё давялося пагранічнікам і тым, хто быў у авангардзе арміі. Потым чыгуначнікам. Былі знішчаны вакзалы і аэрадромы. Такія гарады, як Брэст, Гродна, Баранавічы, былі цалкам знішчаны нямецкімі бамбандзіроўшчыкамі.
Горад-герой Брэст трываў штодзённыя абстрэлы і авіяцыйныя налёты. Цэлы месяц гарнізон Брэсцкай крэпасці абараняўся ад ворагаў. Кожная савецкая краіна на вайне страціла вялікую колькасць салдат. Кожны трэці жыхар Беларусі загінуў на палях вайны. Мужныя воіны змагаліся за свой гонар, жыццё і будучае краіны.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася больш за 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Вайсковымі аб’яднаннямі падчас вайны камандавалі 217 генералаў і адміралаў-беларусаў. Імёны многіх з іх сталі легендарнымі, іх ведалі на ўсіх франтах.
Людзі, якія ахвяравалі сабой дзеля будучыні свайго народа, заслугоўваюць глыбокай павагі. Памяць пра іх подзвігі назаўсёды застанецца ў сэрцах беларусаў. Пагэтаму ўрад Рэспублікі Беларусь вырашыў на дзяржаўным узроўні зацвердзіць Днём жалобы менавіта 22 чэрвеня.