Рэспубліканскі праект моладзі “Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY”

Рэспубліканскі праект моладзі “Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY”

vybiray

У чэрвені 2015 года адбылася прэзентацыя новага праекта моладзі “Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY”, ініцыятарам якога выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. 

Дадзеная ініцыятыва моладзі знайшла падтрымку як сярод маладых людзей, так і на дзяржаўным узроўні. Напярэдадні значнай грамадска-палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – вельмі важна нагадаць моладзі, што ад яе залежыць будучае нашай краіны, аб’яднаць намаганні юнакоў і дзяўчат на сацыяльна-значную дзейнасць на карысць грамадства. Менавіта гэта і закліканы зрабіць праект моладзі “Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY””

9 верасня 2015 года ў г. Мазыры на базе УА “Гімназія імя Я. Купалы” адбудзецца раённы этап акцыі, у якім прымуць удзел студэнты нашага ўніверсітэта.

 

Дадатковая інфармацыя