Студэнтка УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Каміла Бобр – чэмпіёнка свету сярод моладзі па веславанні на байдарках і каноэ!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.07.2015 17:20

23-26 ліпеня 2015 г. у г. Монтэмор-у-Велья (Партугалія) праходзіў чэмпіянат свету сярод моладзі і юніёраў па веславанні на байдарках і каноэ, у якім прымала ўдзел 10 студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.
У спаборніцтвах сярод моладзі (да 23 гадоў) у класе каноэ-двоек на дыстанцыі 200 м чэмпіёнкай стала Каміла Бобр, студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры ўніверсітэта, у пары з Дарынай Касцючэнка з Гомеля (вынік 44.224 секунды).
Каміла заваявала яшчэ і бронзавы медаль у каноэ-адзіночцы на той жа дыстанцыі 200 м (вынік 48.760 секунды). Віншуем!
Адзначым і вынікі фінальных заездаў з удзелам нашых студэнтаў:
5 месца:
- Юрый Ткачоў (студэнт 2 курса, ФФК), Станіслаў Дайнека (студэнт 1 курса, ФФК) (К2 Jun, 200м);
6 месца:
- Вадзім Алексіевіч (студэнт 3 курса, ФФК), Руслан Сазанавец (C2 U23, 1000м);
7 месца:
- Аляксей Крышнёў (студэнт 2 курса, ФФК), Уладзіслаў Лукашук, Рыгор Майсюк, Яўген Купрын (студэнт 2 курса, ФФК) (С4 Jun, 500м);
- Іван Цуранаў (студэнт 4 курса, ФФК), Сяргей Целяшоў (магістрант, ФФК), Спартак Бажкоў, Дзмітрый Хільчанка (студэнт 2 курса, ФФК) (К4 U23, 1000м).
