Чэмпіянат свету па хакеі-2014 у Мінску
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.04.2014 07:08
З 9 па 25 мая 2014 года ў г. Мінску пройдзе 78-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, які абяцае стаць адной з самых значных падзей у спартыўным жыцці краіны. Спаборніцтвы будуць праходзіць у двух найбуйнейшых спартыўных комплексах краіны - «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна». У барацьбе за званне чэмпіёна свету прымуць удзел 16 нацыянальных хакейных каманд - трынаццаць з Еўропы, дзве з Паўночнай Амерыкі і адна з Азіі. Унікальнае па сваіх маштабах спартыўнае мерапрыемства прыцягне ўвагу не толькі айчынных аматараў хакею, але і мноства замежных хакейных аматараў, якія наведаюць г. Мінск для таго, каб падтрымаць свае каманды. Гэтаму будзе садзейнічаць і той факт, што на час правядзення чэмпіянату свету па хакеі ўезд у краіну будзе бязвізавым.
Разам з многімі арганізацыямі г. Мінска у правядзенні дадзенага мерапрыемства будуць актыўна задзейнічаны ўстановы вышэйшай адукацыі. Вялікая ўвага надаецца прыцягненню да розных відаў дзейнасці найбольш актыўнай і камунікабельнай моладзі з ліку студэнтаў (сустрэча і суправаджэнне дэлегацый, работа ў гасцініцах, непасрэдна ў месцах правядзення мерапрыемстваў і г.д.).
АФІЦЫЙНЫ САЙТ МІЖНАРОДНАЙ ФЕДЭРАЦЫІ ХАКЕЮ