«Саюз Беларусі і Расіі: дзве краіны – два лёсы»

«Саюз Беларусі і Расіі: дзве краіны – два лёсы»

День единения народов,
Достигших множество высот,
Двух равноправных и свободных,
Мы отмечаем каждый год.
И белорус, и русский – каждый
Уверен в будущем своём.
День единения – как важно
Иметь союзника во всём.

Юлия Михайлова

2 красавіка 2014 года споўнілася 18 гадоў з дня падпісання дагавора аб Саюзе паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Гэты дзень стаў пачаткам працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў і ўвайшоў у нашу гісторыю як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. 

З гэтай нагоды на філалагічным факультэце адбылася куратарская гадзіна «Саюз Беларусі і Расіі: дзве краіны – два лёсы», арганізатарамі якой выступілі студэнты групы 1/1 і 1/2 4 курса спецыяльнасцей «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура», «Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура».

Падчас мерапрыемства прысутныя разам перагарнулі старонкі гісторыі Саюзнай дзяржавы, паслухалі вершы розных аўтараў, у тым ліку і выпускніцы філалагічнага факультэта Юліі Міхайлавай, прысвечаныя братэрству нашых краін, паглядзелі відэаролікі “Беларусь. Адзін дзень з жыцця” і “Расія – мая зорка”. З заключным словам да ўдзельнікаў свята звярнулася Л.В. Ісмайлава, дэкан філалагічнага факультэта, якая адзначыла актыўную жыццёвую пазіцыю студэнтаў і падкрэсліла, што гэта знамянальная дата сімвалізуе не толькі еднасць дзяржаў, але і шчырае сяброўства, непарыўную блізкасць лёсу народаў.

 

Л.М. Мазуркевіч,
куратар групы 1/1 і 1/2 4 курса

Дадатковая інфармацыя