“Сёння табе гонар і пашана”: І. П. Шамякіну прысвячаецца

“Сёння табе гонар і пашана”: І. П. Шамякіну прысвячаецца

30-01-330 студзеня 2014 года, у дзень нараджэння І.П. Шамякіна, на філалагічным факультэце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка, педагога, грамадскага дзеяча.

 

Сёння табе - гонар і пашана,
Прывітанне ад братоў, зарніц...
Напісаў нямала ты раманаў,
Хто ж не піў з тваіх жывых "Крыніц?"
Верна служыш дарагой Айчыне,
Радасны, бадзёры, малады,
Шырыню тваёй "Глыбокай плыні"
Вымяраем доўгія гады.

 Паўлюк Прануза

 

На філалагічным факультэце былі праведзены: інфармацыйна-прэзентацыйны праект “І. П. Шамякін – чалавек, пісьменнік, грамадзянін”; спецыялізаваная выстава навукова-метадычнай літаратуры “І.П. Шамякін – класік нацыянальнай літаратуры”. Прэзентацыя

Студэнты і выкладчыкі факультэта абмяркоўвалі педагагічную дзейнасць І. П. Шамякіна, выхаваўчае значэнне яго класічных раманаў “Вазьму твой боль”, “Сэрца на далоні”, “Трывожнае шчасце” і інш.

30-01-2

 

Дадатковая інфармацыя