Пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Этнапедагогіка: гісторыя і сучаснасць"

Пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Этнапедагогіка: гісторыя і сучаснасць"

etno117 кастрычнікa адбылося пленарнае пасяджэнне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Этнапедагогіка: гісторыя і сучаснасць".

Навуковы форум педагогаў адкрыў першы прарэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт У.С. Болбас. У прывітальным слове Валерый Сяргеевіч адзначыў, што мерапрыемства дадзенага кірунку і такога маштабу было арганізавана ў навуковым цэнтры Палескага рэгіёна ўпершыню, аднак з'явілася лагічным працягам навукова-даследчага і вучэбна -выхаваўчага працэсу ва ўніверсітэце - на ўсіх факультэтах сёння вывучаецца спецкурс "Народная педагогіка беларусаў"; даследаваннем праблем выхавання маладога пакалення на народных традыцыях займаюцца навукоўцы, навуковыя калектывы і студэнцкія аб'яднання; падрыхтаваны і паспяхова абаронены некалькі магістарскіх і адна кандыдацкая дысертацыя. Сімвалічна, што праблемнае поле канферэнцыі сугучна з пытаннямі, актуалізаваны ў інфармацыйным пісьме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (№ 04-01-07/0-231/1 ад 12.06.2012 ) аб ажыццяўленні комплексу мерапрыемстваў у ВНУ краіны па адраджэнні народнай педагогікі.

У рамках пленарнага пасяджэння з дакладамі выступілі навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны.

17-10-01 17-10-02
17-10-03 17-10-04
17-10-05 17-10-06
17-10-07 17-10-08

Дадатковая інфармацыя