«Спачатку было слова»

«Спачатку было слова»

 

13-05-01

6-7 мая 2013 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны на базе юрыдычнага факультэта і першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» у чарговы раз прайшоў абласны конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2013» сярод студэнтаў.

 

 

Круг удзельнікаў быў шырокі - у асноўным прадстаўнікі ВНУ Гомеля. Упершыню гучна заявілі пра сябе мазырскія студэнты-філолагі: Хадунькова Юлія, Галавацкая Анастасія, Сініцкая Таццяна, Кушнер Вікторыя і Ючко Аляксандр, якія прыемна здзівілі журы мастацтвам дэкламаваць публічныя прамовы і імправізаваць.

Конкурс праводзіўся ў два этапы. На першым студэнты выступалі з прамовамі-прэзентацыямі «Мая Гомельшчына», а на другім паказвалі ўменне імправізаваць, што прадугледжвала дэманстрацыю рытарычнага прыёму: умаўчанні, антытэзы, анафары, эпіфары, інверсіі, аксюмарон, метафары, іроніі, алегорыі, гіпербалы і інш.

Канкурсанты павінны былі не проста раскрыць тэму выказвання, згодна з рэгламентам 3-4 хвіліны, але і арыгінальна падаць матэрыял, выкарыстоўваючы слоўную нагляднасць і сродкі невербальных зносін, уяўляючы ўзор правільнай і майстэрскай прамовы, самай высокай яе тэхнічнасці і дзейснасці. Выбар рытарычнага прыёму вызначала жараб'ёўка. На падрыхтоўку імправізацыі давалася толькі паўхвіліны.

Далёка не ўсе ўдзельнікі конкурсу справіліся з экспромтам: і не толькі па прычыне хвалявання, адвечнага спадарожніка дэкламацыі. Часцяком сутнасць 2-га задання разумелася неадназначна. Аднак гэта не пра нашых, не пра мазыран. Тыя ня стушаваліся, «крэатыўнічалі».

Аднак першыя два прызавыя месцы дасталіся... як вы думаеце, каму? Будучым служыцелям Феміды. А трэцяе месца падзялілі паміж сабой студэнты нашага ўніверсітэта: Хадунькова Юлія, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта, і Галавацкая Анастасія, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта, якія выступілі з прамовамі-прэзентацыямі «Свет маіх мар» і «Сіняя стужка - Прыпяць».

Так што сумесная работа выкладчыкаў кафедры рускай мовы - Ліхач Тамары Паўлаўны, Сергушковой Вольгі Уладзіміраўны, Карлавай Марыны Аляксандраўны - і групы студэнтаў апынулася вельмі плённай і прынесла нямала радасных момантаў творчага азарэння.

13-05-02 13-05-07
13-05-0413-05-05 13-05-06
13-05-08 13-05-09
13-05-10 13-05-11

Дадатковая інфармацыя