Канструктыўны абмен вопытам

Канструктыўны абмен вопытам

konf Паспяхова завяршыла работу V Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя «Інавацыйныя тэхналогіі навучання фізіка-матэматычным дысцыплінам», якая была арганізавана і праведзена 26-29 сакавіка 2013 года фізіка-матэматычным факультэтам УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Мэта канферэнцыі – абмен вопытам выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе школы і ВНУ ў галіне фізіка-матэматычных дысцыплін для павышэння эфектыўнасці і якасці адукацыі. Работа канферэнцыі праходзіла па чатырох навуковых напрамках:вопыт і перспектывы выкарыстання інавацыйных тэхналогій у выкладанні фізіка-матэматычных дысцыплін у ВНУ; інавацыйныя тэхналогіі выкладання матэматыкі, фізікі, інфарматыкі ў сярэдняй школе; актуальныя праблемы навуковых даследаванняў у галіне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі; тэхналогіі фарміравання творчых і даследчых навыкаў у студэнтаў і школьнікаў.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 270 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі вядучых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама блізкага і далёкага замежжа (Расіі, Украіны, Казахстана, Аўстрыі, Румыніі).

Інтэрнэт-канферэнцыя – гэта фактычна віртуальны круглы стол для зносін з калегамі незалежна ад іх геаграфічнага размяшчэння. Перавага такой формы правядзення канферэнцыі ў забеспячэнні максімальна шырокага ўдзелу аўдыторыі. Працэс абмену інфармацыяй паміж удзельнікамі ажыццяўляўся пры дапамозе сеткі Інтэрнэт. Матэрыялы канферэнцыі былі размешчаны на сайце www.ittm5.belarusforum.net.

Форум праводзіўся з 26 па 29 сакавіка.

Па выніках работы канферэнцыі выдадзены зборнік матэрыялаў, які ўключае 180 дакладаў.

 

Дадатковая інфармацыя