Таварыская сустрэча па валейболе сярод студэнтаў інтэрнатаў універсітэта
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.03.2013 18:46
28 сакавіка 2013 г. у спартыўнай зале № 3 адбылася таварыская сустрэча па валейболе сярод інтэрнатаў універсітэта, у якой прымалі ўдзел замежныя студэнты.
Студэнты з Туркменістана з велізарным задавальненнем змагаліся за перамогу. Прыемна адзначыць, што ўдзел прымалі хлопцы не толькі старэйшых курсаў, але і студэнты-першакурснікі.
Перамогу атрымала каманда інтэрната № 2, але і каманда інтэрната № 3 не засталася без увагі. Удзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.
Хацелася б адзначыць, што ў бліжэйшай будучыні адбудзецца таварыская сустрэча па валейболе зборнай каманды замежных студэнтаў УА МДПУ імя І.П.Шамякіна са зборнай камандай студэнтаў УА "Мазырскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа".
Жадаем поспеху нашым удзельнікам!