Вучыся цікава!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.03.2013 18:19
Магістранты кафедры прыродакарыстання і аховы прыроды УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на лабараторных занятках па дысцыпліне «Генетычная інжынерыя і біябяспека» наведалі «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі», «Цэнтр бяспекі» ў г. Мінску.
Кіраўнік Цэнтра Драмашка С.Я. прачытаў лекцыю пра значэнне, стан і развіццё геннай інжынерыі ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.
У межах вывучэння дысцыпліны магістранты таксама наведалі «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі».