Конкурс творчых работ “Палёт ідэй і натхнення” выйшаў на фінішную прамую

Конкурс творчых работ “Палёт ідэй і натхнення” выйшаў на фінішную прамую

pedvesbel

15 сакавіка скончыўся прыём заявак для ўдзелу ў завочным творчым конкурсе “Палёт ідэй і натхнення”, які праводзіцца факультэтам тэхналогіі ў межах Фестывалю “Педагагічная вясна–2013”. У адрас аргкамітэта конкурсу паступіла больш за 90 работ з усіх рэгіёнаў нашай рэспублікі.

У конкурсе прынялі ўдзел работы, выкананыя ў розных відах і тэхніках выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай творчасці (жывапіс, графіка, вышыванне, вязанне, габелен, бісерапляценне, фларыстыка, квілінг, цестапластыка, папяровая пластыка, выцінанка, роспіс па тканіне, калекцыі мадэляў адзення, стэндавае самамадэліраванне і інш.).

З 25 сакавіка пачало работу журы, асноўнай задачай якога з'яўляецца вызначэнне фіналістаў.

Вынікі конкурсу будуць падводзіцца ў наступных намінацыях:

  • выяўленчае мастацтва
  • дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
  • тэхнічная творчасць

Паглядзець прэзентацыю работ

Вынікі галасавання журы па адборы фіналістаў будуць абвешчаны 1 красавіка 2013 года і апублікаваны на афіцыйным сайце ўніверсітэта.

Падвядзенне вынікаў фінальнага этапу конкурсу творчых работ “Палёт ідэй і натхнення” і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 16 красавіка 2013.

Пажадаем удачы ўдзельнікам!!!  

Дадатковая інфармацыя