Заслужанае ПЕРШАЕ МЕСЦА!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.03.2013 09:38
З 4 па 14 сакавіка праходзіў чэмпіянат Мазырскага раёна па міні-футболе сярод навучальных устаноў.
Каманда ўніверсітэта выступала ў групе «А», дзе акрамя нашых хлопцаў былі яшчэ каманды ГПТУ-84, ДПТВ-68, СДЮШАР-97.
Упэўненая перавага ў кожнай гульні адзначана трыма перамогамі. 9:2 была перайграна каманда ГПТУ-68, 6:2 – ДПТВ-84 і 6:5 – СДЮШАР-97.
У паўфінале з лікам 14:3 была пераможана каманда МГПСЛ.
Выніковае першае месца традыцыйна вызначалася паміж камандамі ўніверсітэта і МГПК. Толькі першыя хвіліны сустрэчы былі напоўнены барацьбой і інтрыгай, калі нашы хлопцы не рэалізавалі 4 вельмі добрыя моманты. Стартавыя нулі падвышалі напружанне матчу. Але тры мячы за кароткі адрэзак матчу знішчылі практычна ўсю інтрыгу. Упэўненая перавага і часовае паслабленне прывялі да выніковых лічбаў 7:4.
Лепшымі ўдзельнікамі турніру ў складзе нашай каманды трэнерскім штабам прызнаныя Стахавец Фёдар і Кабушкоў Генадзь.
Наперад, хлопцы, чакаем новых перамог!!!!