Вучэбна-метадычны аддзел інфармуе

Вучэбна-метадычны аддзел інфармуе

magistr

 

Пра адкрыццё падрыхтоўкі па спецыяльнасцях II ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры)

 

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку адкрыцця падрыхтоўкі па профілях адукацыі, напрамках адукацыі, спецыяльнасцях, напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2011 № 849, і з улікам дакументаў, прадстаўленых рэктарам установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна” В.В.Валетовым (пісьмы ад 29.01.2013 № 01-03/470 і 15.02. 2013 № 01-03/866), загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2013 № 129 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна” распачата падрыхтоўка па спецыяльнасцях II ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры):

1-08 80 04 “Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры”;

1-21 80 10 “Літаратуразнаўства”;

1-31 80 03 “Матэматыка”. 

Дадатковая інфармацыя