14 сакавіка 2013 года выпускнікі дзённага аддзялення кафедры аграінжынерыі і МВАД інжынерна-педагагічнага факультэта здалі дзяржаўны экзамен.
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.03.2013 09:33
Старшынёй дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі быў дацэнт кафедры сусветнай і нацыянальнай эканомікі УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі” кандыдат тэхнічных навук, дацэнт – Мельнікаў Сяргей Фёдаравіч. Таксама ў склад камісіі ўвайшлі: Журлова Ірына Уладзіміраўна – дацэнт кафедры педагогікі УА “МДПУ імя І.П.Шамякіна”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Бяляева Наталля Пятроўна – старшы выкладчык кафедры псіхалогіі УА “МДПУ імя І.П.Шамякіна”.
Усе студэнты, нягледзячы на хваляванні, змаглі прайсці экзаменацыйныя выпрабаванні і паказаць свае веды, атрыманыя за гады вучобы.
Наперадзе ў выпускнікоў абарона дыпломаў. Жадаем поспехаў!