"100 ідэй для Беларусі"

"100 ідэй для Беларусі"

 

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" рэалізуе Рэспубліканскі маладзёжны праект "100 ідэй для Беларусі" на лепшую інавацыйную ідэю ў розных сферах сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны, цікавую для практычнай рэалізацыі.

 

 

 

 Намінацыі работ праекта:

“Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі”,

“Эканамічныя ініцыятывы”,

“Грамадзянскія ініцыятывы”,

 “Фарміраванне здаровага ладу жыцця” і інш

Крытэрыі адбору:

адпаведнасць праекта (ідэі) умовам конкурсу;

сацыяльная значнасць праекта (ідэі);

актуальнасць і інавацыйны падыход да вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем;

рэсурсныя і кадравыя магчымасці рэалізацыі праекта (ідэі);

сістэмнасць і адраснасць праекта (ідэі);

адпаведнасць мерапрыемстваў праекта (ідэі) пастаўленым задачам;

рэалістычнасць і эфектыўнасць плануемых вынікаў і наяўнасць перспектыў далейшага развіцця праекта (ідэі). 

Патрабаванні да афармлення работы:

Кожны інавацыйны праект (ідэя) павінен змяшчаць:

электронную візітку праекта (ідэі) – уяўляе сабой графічную выяву (у JPG-фармаце з разрашэннем не менш за 800*600 px), ілюструе сутнасць праекта (ідэі);

кароткае апісанне праекта (ідэі) – тэкставы дакумент Microsoft Office Word фармату А4 агульным аб'ёмам 3-5 старонак друкаванага тэксту (шрыфт тэксту - «Тimes», памер шрыфта – 14, міжрадковы інтэрвал – 1,5, верхняе поле – 1,5 см, ніжняе – 2,5 см, левае – 2,5 см, правае – 1,5 см;

адпаведныя прыкладання (фота- і відэаматэрыялы, графікі, табліцы, мультымедыйныя прэзентацыі і інш, аформленыя ў адвольнай форме – зручнай для разумення і засваення інфармацыі).

У кароткім апісанні павінны быць дакладна сфармуляваны і абгрунтаваны:

мэты і задачы праекта (ідэі);

аналіз паднятай праблемы (актуальнасць, задума, тэарэтычнае абгрунтаванне, рашэнне);

вынікі даследаванняў і (або) апісанне практычных распрацовак;

рэалізацыя задумы (арганізацыя працы, выніковасць, практычная значнасць і (або) арыгінальнасць).

Заяўкі на ўдзел (уласныя інавацыйныя ідэі і праекты), накіраваныя на рашэнне задач сацыяльна-эканамічнага, культурнага, гістарычнага, духоўна-маральнага развіцця рэспублікі, накіроўваюцца ў ПА ГА «БРСМ» УА МДПУ ім. І.П. Шамякіна (каб. 216, тэл.: 8-0236-32-43-25, moz.gk @ mail.ru)

 

Форма заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім праекце "100 ідэй для Беларусі"

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя