НОВЫЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ СТАНДАРТЫ І СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ НА ФАКУЛЬТЭЦЕ ТЭХНАЛОГІІ

2 2

Згодна з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Аляксандравіча Маскевіча "Аб распрацоўцы адукацыйных стандартаў і вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі”, на факультэце тэхналогіі пад кіраўніцтвам дэкана В.М. Наўныка вядучыя супрацоўнікі кафедр МТА, тэхналогіі і ДПМ, Выяўленчага мастацтва і графікі (Астрэйка С.Я., Ціханава А.У., Гаруля Н.А. і інш) распрацоўваюць адукацыйныя стандарты і тыпавыя навучальныя планы вышэйшай адукацыі I ступені па групе спецыяльнасцяў 02 06 «Працоўнае навучанне».

3 3

Да гэтых спецыяльнасцей адносяцца: 1-02 06 01 «Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва», 1-02 06 02 «Абслуговая праца і прадпрымальніцтва», 1-02 06 03 «Тэхнічная праца і тэхнічная творчасць», 1-02 06 04 «Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва».

Пасля зацвярджэння гэтай нарматыўнай дакументацыі будзе дазволены прыём дакументаў у абітурыентаў па новых спецыяльнасцях у ВНУ Рэспублікі Беларусь. У 2013 годзе на факультэце тэхналогіі плануецца адкрыццё падрыхтоўкі будучых настаўнікаў працоўнага навучання (тэхнічная праца, абслуговая праца) па спецыяльнасцях 1-02 06 01, 1-02 06 02, 1-02 06 04.