ІІІ Міжнародная завочная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы тэхналагічнай адукацыі: праца, талент, творчасць”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.03.2013 12:43
12-13 сакавіка 2013 на факультэце тэхналогіі (кафедры-арганізатары: МТА, тэхналогіі і ДПМ, Выяўленчага мастацтва і графікі) праводзіцца ІІІ Міжнародная завочная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы тэхналагічнай адукацыі: праца, талент, творчасць”.
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 230 чалавек (18 дактароў навук, 85 кандыдатаў навук, выкладчыкі ВНУ і ўстаноў дадатковай адукацыі, настаўнікі працоўнага навучання (тэхналогіі)) з 5 краін і 44 гарадоў, якія падалі для апублікавання больш за 175 артыкулаў: Расійская Федэрацыя: гг. Армавір, Балакова, Белгарад, Бійск, Бранск, Вялікі Ноўгарад, Валгаград, Варонеж, Екацерынбург, Іжэўск, Калінінград, Калуга, Курск, Ліпецк, Люберцы, Масква, Мурманск, Наберажныя Чалны, Нальчык, Ніжні Ноўгарад, Ніжні Тагіл, Новакузнецк, Новасібірск, Арол, Петразаводск, Санкт-Пецярбург, Сараў, Славянск-на-Кубані, Стары Аскол, Сцерлітамак, Сыктыўкар, Тула, Улан-Удэ, Ульянаўск, Шуя, Яраслаўль; Рэспубліка Беларусь: гг. Гомель, Мінск, Мазыр, Наваполацк; Украіна: гг. Бердзянск, Глухаў; Рэспубліка Казахстан: г. Шымкент; Ізраіль: г. Беэр-Шэва.
Па выніках работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.