Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

photo 21 лютага ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Штогод святкуецца ён і ў нашым універсітэце. Сёлета, у гэты дзень, дацэнты кафедры беларускай і рускай філалогіі М.М.Шаўчэнка, Л.В. Прахарэнка, Л.М. Мазуркевіч арганізавалі і правялі конкурс выразнага чытання вершаў “Жыві, мая родная мова!”, у якім ўдзельнічалі 22 студэнты 1-4 курсаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, філалагічнага факультэта і тэхнолага-біялагічнага факультэта.

Члены журы: дацэнт Ахраменка П.Я. (старшыня), дацэнт Мазуркевіч Л.М., студэнтка 4 курса 1 групы факультэта ДіПА Кібіткіна Дамініка Васільеўна вызначылі пераможцаў:

І месца – Маркаўцова Аліна Генадзьеўна (2 к. 2 гр. факультэт ДіПА);

ІІ месца – Дзегелевіч Паліна Генадзьеўна (2 к. 2 гр. факультэт ДіПА),

– Богдан Анастасія Іванаўна (3 к. 2 гр. факультэт ДіПА);

ІІІ месца – Шэвель Ангеліна Алегаўна (1к. 3гр. філалагічны факультэт),

– Супруновіч Ганна Валер’еўна (4 к. 2 гр. факультэт ДіПА).

Ініцыятар і вядучы конкурса дацэнт М.М.Шаўчэнка ўзнагародзіў пераможцаў граматамі.

Музычная афармленне конкурса, узорнае чытанне вершаў, добразычлівая атмасфера, святочны настрой прадэмантравалі павагу і любоў да роднага слова.

 

фото
фотофото
фотофото

Дадатковая інфармацыя