Фiлалагiчны факультэт
Аб факультэце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.12.2012 15:20
Гісторыя факультэта пачалася з адкрыцця ў 1954 годзе кабінета фізічнага выхавання.
Першым загадчыкам быў Качубей Уладзімір Данілавіч, які з 1954 па 1962 гг. працаваў на пасадзе кіраўніка кабінета фізічнага выхавання.
З 1962 па 1975 гг. загадчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту быў Давыдаў Васіль Міхайлавіч.
- З 1975 па 1986 гг. – Ткач Рыгор Аляксеевіч.
- З 1987 па 1998 гг. – Бобр Сяргей Аркадзьевіч.
- З 1998 па 2005 гг. – Афонька Алег Міхайлавіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
- З 2005 па 2007 гг. – Чарэнка Вячаслаў Аляксандравіч, старшы выкладчык.
Факультэт фізічнай культуры – адзін з самых маладых факультэтаў ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Ён быў адкрыты 21.04.2001 года ў адпаведнасці з загадам рэктара інстытута № 148-к. Адкрыццё факультэта дазволіла сканцэнтраваць тут найбольш сур'ёзны навуковы і спартыўна-педагагічны калектыў Палескага рэгіёна па падрыхтоўцы кадраў з вышэйшай адукацыяй у галіне фізічнай культуры.
На дзённым аддзяленні факультэт рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях:
Фізічная культура. Спецыяльная падрыхтоўка (Выкладчык);
Фізічная культура. Трэнерская работа па віду спорту (веславанне на байдарках і каноэ, веславанне акадэмічнае, лёгкая атлетыка) (Выкладчык);
Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць (Выкладчык).
Агульная колькасць студэнтаў, што навучаюцца на дзённым і завочным аддзяленнях, складае каля 1000 чалавек.
Спісы студэнтаў дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі
На факультэце працуюць кафедры: кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, кафедра фізічнага выхавання, кафедра спартыўных дысцыплін. На кафедрах факультэта працуюць на пастаяннай аснове звыш 50 выкладчыкаў, з іх 2 прафесары, 10 кандыдатаў навук, 8 дацэнтаў, 1 заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў кафедраў факультэта вызначаны профілем падрыхтоўкі спецыялістаў галіны фізічнай культуры, спорту і турызму. Вынікі навуковых даследаванняў шырока асвятляюцца ў друку, дакладах на міжнародных, рэспубліканскіх і ўнутрыўніверсітэцкіх навуковых канферэнцыях.
Выкладчыкі факультэта штогод прымаюць удзел у навукова-практычных канферэнцыях, якія праводзяцца як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.
Выкладчыкамі факультэта выдадзена больш за 80 навуковых і вучэбна-метадычных работ, з іх 4 – з Грыфам навукова-метадычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выкладчыкі пастаянна ўдзельнічаюць у Рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях. Традыцыяй факультэта стала штогадовае правядзенне на базе ўніверсітэта метадычнага семінара "Спецыяліст па фізічнай культуры: стратэгія падрыхтоўкі ў новых умовах" з запрашэннем прадстаўнікоў ГАА, настаўнікаў фізічнай культуры школ г.Мазыра, загадчыкаў аддзелаў па фізічнай культуры, спорту і турызму Мазырскага гарвыканкама, заслужаных трэнераў РБ і трэнераў вышэйшай катэгорыі. Падтрымліваюцца цесныя сувязі з вядучымі навукова-даследчымі і навучальнымі ўстановамі і факультэтамі фізічнай культуры: УА "БДУФК", НІІФКіС г. Мінск, ВНІІФК г. Масква, УА "ГДУ імя. Францыска Скарыны".
У 2006, 2008 і 2010, 2012 гадах на факультэце праводзілася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы фізічнага выхавання, спорту і турызму”, якая праходзіла пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе канферэнцыі былі выпрацаваны канструктыўныя прапановы па рашэнні праблем удасканалення падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай педагагічнай адукацыяй у галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, прымянення інавацыйных тэхналогій, а таксама па аспектах стану здароўя вучняў, перспектывах падрыхтоўкі спартыўных рэзерваў.
У канферэнцыях прынялі ўдзел навукоўцы вядучых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і краін блізкага і далёкага замежжа (Расіі, Украіны, Рэспублікі Ліван).
I навукова-практычная канферэнцыя, красавік 2006 г.
II навукова-практычная канферэнцыя, кастрычнік 2008 г.
III навукова-практычная канферэнцыя, кастрычнік 2010 г.
Штогод на факультэце праводзіцца Рэспубліканскі вучэбна-метадычны семінар “Фізічная культура, спорт і турызм – на службе здароўя”. У межах семінара арганізоўваюцца спецкурсы па фізкультурна-рэкрэацыйнай дзейнасці студэнтаў прафесарам Фурманавым А.Г., прафесарам Маслоўскім Я.А. і іншымі вядучымі спецыялістамі Рэспублікі Беларусь у галіне фізічнай культуры, спорту і турызму.
IV навукова-практычная канферэнцыя, кастрычнік 2012 г.
Праведзены навукова-метадычны семінар па веславанні сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, ДЮСШ па веславанні на байдарках і каноэ, з удзелам вядучых і заслужаных трэнераў Рэспублікі Беларусь і кіруючых работнікаў галіны. У ходзе семінара праводзіўся майстар-клас з прымяненнем інавацыйных тэхналогій пры падрыхтоўцы спартсменаў вышэйшага спартыўнага майстэрства па веславанні на байдарках і каноэ.
З мэтай прафарыентацыйнай работы наладжана супрацоўніцтва практычна з усімі спартыўнымі школамі г.Мазыра і Палескага рэгіёну Гомельскай вобласці. Базавымі з'яўляюцца ўстанова «ДЮСШ прафсаюзаў па веславанні на байдарцы і каноэ» (дырэктар – Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Скрыганаў Віталь Віктаравіч) і філіял установы адукацыі ГДУАР (дырэктар – Сяркоў Аляксандр Уладзіміравіч).
Разам з вучэбнай і навуковай дзейнасцю студэнты факультэта прымаюць актыўны ўдзел у грамадскіх і спартыўных мерапрыемствах:
"Беларуская лыжня" Узнагароды спартыўных каманд факультэта
Для забеспячэння навучальнага працэсу маюцца стадыён, 2 плоскасных збудаванні, 3 спартыўныя залы, прыстасаванае памяшканне для заняткаў спецыяльных медыцынскіх груп, цір, лыжная база, трэнажорная зала.
Каманда УА МДПУ, якая складаецца са студэнтаў факультэта, заняла першае месца ў Рэспубліканскіх студэнцкіх гульнях сярод ВНУ Рэспублікі Беларусь па III групе. Першыя месцы занялі каманды па веславанні на байдарках і каноэ, гіравым спорце, лёгкай атлетыцы і лёгкаатлетычным кросе. Каманда па гіравым спорце з'яўляецца таксама пераможцам Рэспублікі Беларусь сярод спартыўных калектываў. 25 студэнтаў уваходзяць у склад Нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь. На факультэце навучаецца 9 майстроў спорту міжнароднага класа, каля 30 майстроў спорту.
3 студэнты і 1 выпускнік факультэта фізічнай культуры прынялі ўдзел у XXVIII Алімпійскіх гульнях у Грэцыі. Гэта: Брэль Марыя – VII месца, Шчарбачэня Станіслаў – VI месца – акадэмічнае веславанне, Петрушэнка Раман – III месца – веславанне на байдарках і каноэ.
У XXIX Алімпійскіх гульнях у Пекіне прымалі ўдзел сем студэнтаў і выпускнікоў універсітэта (Петрушэнка Раман – залаты і бронзавы медалі (веславанне на б/к), Літвінчук Артур – залаты медаль (веславанне на б/к), Кулеша Ірына – 4 месца (цяжкая атлетыка ), Шчарбачэня Станіслаў – 7 месца (акадэмічнае веславанне), Федаровіч Таццяна – 16 месца (веславанне на б/к), Сімановіч Дзяніс – 23 месца (лёгкая атлетыка), Паплаўская Кацярына – 30 месца (лёгкая атлетыка).
У XXX Алімпійскіх гульнях у Лондане прынялі ўдзел 15 студэнтаў і выпускнікоў універсітэта (10% ад агульнай колькасці ўсіх спартсменаў нацыянальнай алімпійскай зборнай), імі заваявана чвэрць медалёў скарбонкі беларускай каманды 2012 года. Больш падрабязна
Па выніках 2012 студэнты і выпускнікі нашага ўніверсітэта адзначаны ў ліку лепшых спартсменаў Гомельскай вобласці: Петрушэнка Раман, Палтаран Марына, Худэнка Вольга, Папок Надзея, Шчарбачэня Станіслаў, Рабчанка Дзмітрый, Цішкевіч Маргарыта, Паплаўская Кацярына. Больш падрабязна
З мэтай прафарыентацыйнай работы наладжана супрацоўніцтва практычна з усімі спартыўнымі школамі г.Мазыра і Палескага рэгіёну Гомельскай вобласці.
БУДЗЬ НАШЫМ СТУДЭНТАМ!
Сёння на факультэце фізічнай культуры навучаюцца 4 Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь, 21 майстар спорту міжнароднага класа, больш за 40 майстроў спорту. 40 студэнтаў універсітэта ўваходзяць у склад Нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь. Штогод больш за 20 студэнтаў-спартсменаў з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі Чэмпіянатаў, Кубкаў, свету і Еўропы.
Студэнты, якія ўдзельнічаюць на Рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, а таксама прызёры і пераможцы чэмпіянатаў свету і Еўропы з'яўляюцца гонарам універсітэта.
Асаблівасці падрыхтоўкі студэнтаў-спартсменаў у сістэме бесперапыннай прафесійнай адукацыі
Спартыўныя дасягненні студэнтаў факультэта фізічнай культуры
ДАКУМЕНТЫ
Условия сдачи вступительных испытаний по предмету «Физическая культура» для абитуриентов 2012 года
Контактная информация:
Деканат +375 236 325554;
Корпус 1 (ул. Студенческая, 28)
аудитория Ц-6
Кафедра теории и методики физического воспитания +375 236 371701;
Кафедра физического воспитания +375 236 325328;
Кафедра спортивных дисциплин +375 236 325328.