Фiлалагiчны факультэт
Філалагічны факультэт: праблемы і перспектывы выкладання рускай мовы і літаратуры, гісторыі ў школе і ВНУ
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.04.2013 22:11
30 сакавіка на філалагічным факультэце пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры рускай мовы Татарынавай Т.І. быў праведзены семінар "Праблемы і перспектывы выкладання рускай мовы і літаратуры, гісторыі ў школе і ВНУ".
Праграма семінара ўключала наступныя пытанні:
- узаемадзеянне школы і ВНУ як умова павышэння якасці выкладання гуманітарных дысцыплін;
- да праблемы тэсціравання як формы дыягностыкі і кантролю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па беларускай мове;
- выхаваўчыя магчымасці ўрокаў гісторыі;
- фарміраванне грамадзянскай пазіцыі моладзі ў школе і ВНУ;
- прэзентацыя навінак вучэбна-метадычнай літаратуры Цэнтра русістыкі.
Такія сустрэчы з выпускнікамі-настаўнікамі школ сталі ўжо добрай традыцыяй. Адбылася зацікаўленая размова маладых педагогаў, метадыстаў і выкладчыкаў, студэнтаў-практыкантаў аб праблемах выкладання ў сучаснай школе і магчымасцях пашырэння супрацоўніцтва з кафедрамі факультэта.
Дата правядзення семінара супала з Днём адчыненых дзвярэй, што сімвалізавала сабой сустрэчу некалькіх “пакаленняў”: выкладчыкаў, маладых настаўнікаў, студэнтаў і абітурыентаў.
Перад прысутнымі выступілі дэкан філалагічнага факультэта Л.В.Ісмайлава, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, прафесар В.В.Шур, загадчык кафедры літаратуры, дацэнт А.У.Сузько, старшыя выкладчыкі кафедры гісторыі і МПІ І.М.Калбасіна і З.С.Кур'ян, намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце І.Л.Судзібор.
Цэнтр русістыкі прэзентавала дацэнт кафедры рускай мовы Т.І.Татарынава, якая паведаміла пра магчымасці супрацоўніцтва са школамі на яго базе.
На кафедры нямецкай мовы і МВЗМ адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Праграма Дня адчыненых дзвярэй уключала: сустрэчу вучняў з выкладчыкамі кафедры, размову са студэнтамі 5 курса, тэсціраванне лексіка-граматычных навыкаў і маўленчых уменняў, індывідуальныя кансультацыі па граматыцы.
Было прыемна чуць пра поспехі нашых выпускнікоў, іх словы падзякі выкладчыкам факультэта за высокі прафесіяналізм і тую тэарэтыка-метадычную падрыхтоўку, якую яны атрымалі ў сценах нашага ўніверсітэта.
На шматлікія пытанні абітурыентаў адказалі студэнты, маладыя настаўнікі, выкладчыкі, аргументуючы перавагі выбару філалагічных і гістарычных спецыяльнасцей.
Кожны з прысутных яшчэ раз змог адчуць той асаблівы “дух” факультэта, які можна вызначыць наступнымі словамі: добразычлівасць, адкрытасць, камунікабельнасць, згуртаванасць і высокая інтэлектуальная культура.